РУС ЕNG ПРАДУКТЫ ПАСЛУГІ ПАДПІСКА
На главную

Палітыка

Эканоміка

Фінансы

Грамадства

Культура

Спорт



Беларускі
тыдзень


Эканамічны
агляд


Ваенны агляд

Сацыялагічны
агляд


Маніторынг СМІ



Анонсы падзей

Афіша

Каляндар

Дасье

Пошук
 

Шукаць

Пашыраны
пошук


Навіны сайта

[02/01/2003]
Завершаны рэдызайн і рэканструкцыя сайта


RATING ALL.BY
 

12/05/2007 14:18

На думку еўрапейскіх букмекераў, прадстаўнік Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2007" зойме трэцяе месца

Мінск, 12 мая. Напярэдадні фінальнага этапа конкурсу "Еўрабачанне-2007" найбуйнейшыя еўрапейскія букмекеры працягваюць прымаць стаўкі на яго вынік. Так, за некалькі гадзін да пачатку фіналу, паводле звестак буйнога спецыялізаванага партала www.oddschecker.com, стаўкі на перамогу Беларусі ў конкурсе вагаюцца ад 4,5 да 7 да аднаго. Па гэтым паказчыку Дзмітрый Калдун па-ранейшаму займае ў еўрапейскіх рэйтынгах трэцяе месца.

З учарашняга дня шанцы беларускага артыста на перамогу ў конкурсе крыху знізіліся: 11 мая некаторыя канторы прымалі стаўкі "на Калдуна" з разліку чатыры да аднаго.

Больш высокія шанцы на перамогу, на думку букмекераў, па-ранейшаму ў выканаўцаў з Украіны і Сербіі. Стаўкі на перамогу Веркі Сярдзючкі прымаюцца ўжо з разліку 2,5-3,5 да аднаго (учора даходзілі да 4 да аднаго), сербскай спявачкі Марыі Шэрыфавіч - 4-5 да аднаго (учора - 3,5-4,5 да аднаго). Замыкаюць пяцёрку фаварытаў Расія (5-10 да аднаго) і Латвія (4-13,5 да аднаго). Самыя высокія стаўкі прымаюцца на перамогу ў конкурсе Літвы - да 250 да аднаго.

Спецыялісты www.oddschecker.com прапаноўваюць азартным гульцам і аналітычныя заўвагі аб шанцах удзельнікаў. Напрыклад, пра Дзмітрыя Калдуна ў іх гаворыцца: "Малады спявак накшталт Рыкі Марціна, безумоўна, збярэ сваю аўдыторыю. Але выканаўцаў такога тыпу занадта шмат, таму ён наўрад ці ўзнімецца вышэй за трэцяе месца".

Нагадаем, што міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2007" праходзіць у Хельсінкі. Паўфінал прайшоў у сталіцы Фінляндыі 10 мая, фінал адбудзецца сёння вечарам.

У конкурсе еўрапейскай песні Беларусь бярэ ўдзел чацвёрты раз. У 2004-2006 гадах трапіць у фінальную частку "Еўрабачання" беспаспяхова спрабавалі дуэт "Аляксандра і Канстанцін", Анжаліка Агурбаш і Паліна Смолава.

Юрый ДАВІДОЎСКІ, БелаПАН.


 

   
© 2000-2007 БелаПАН. Усе правы абаронены. Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым вэб-сайце, прызначаная толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму рэпрадукаванню і/ці распаўсюджванню ў якой-небудзь форме, акрамя як з пісьмовага дазволу БелаПАН