12/05/2007 16:22
14 мая на Першым тэлеканале, а таксама на тэлеканалах "Лад" і "Беларусь-ТВ" выйдзе незапланаванае ток-шоу з удзелам Дзмітрыя Калдуна
Мінск, 12 мая. 14 мая ў 21.40 на Першым тэлеканале, а таксама на тэлеканалах "Лад" і "Беларусь-ТВ", выйдзе ў эфір незапланаванае праграмай перадач ток-шоу з удзелам Дзмітрыя Калдуна. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.
У праграме таксама возьмуць удзел члены афіцыйнай беларускай дэлегацыі на конкурсе "Еўрабачанне-2007", прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, удзельнікі конкурсаў дзіцячага і дарослага "Еўрабачання" мінулых гадоў, брат і маці Д.Калдуна. Гледачы змогуць задаваць пытанні ў прамым эфіры. Апрача таго, падчас ток-шоу будзе працаваць СМС-чат. Праграму будзе весці каментатар "Еўрабачання-2007" Дзяніс Кур'ян.
БелаПАН.
|