13/05/2007 06:47
У 2008 годзе прадстаўнік Беларусі выступіць адразу ў фінале "Еўрабачання"
Мінск, 13 мая. У наступным годзе прадстаўнік Беларусі выступіць адразу ў фінале міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне", таму што Дзмітрый Калдун увайшоў у дзесятку наймацнейшых.
У ноч на 13 мая ў Хельсінкі (Фінляндыя) адбыўся фінал "Еўрабачання-2007", на якім 21-гадовы беларус заняў шостае месца з песняй "Work Your Magic" на верш Карэна Кавалерана і музыку Філіпа Кіркорава.
Каментуючы ў эфіры Першага канала беларускага тэлебачання вынік выступлення Д.Калдуна, кіраўнік нацыянальнага тэлевізійнага праекта "ЕўраФэст" Аляксандр Ціхановіч выказаў асабістую падзяку Аляксандру Лукашэнку за ўдзел у падрыхтоўцы артыста.
53-ы міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне" ў 2008 годзе пройдзе ў Сербіі. Перамогу гэтай краіне забяспечыла Марыя Шарыфавіч з кампазіцыяй "Малітва".
Дзмітрый УЛАСАЎ, БелаПАН.
|