|
13/05/2007 06:58
Дзмітрый Калдун атрымаў 145 балаў ад тэлегледачоў 24 з 42 краін, што ўдзельнічалі ў галасаванні на "Еўрабачанні-2007"
Мінск, 13 мая. Беларускі выканаўца Дзмітрый Калдун, які заняў шостае месца ў фінале міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2007", свае 145 балаў атрымаў ад тэлегледачоў 24 з 42 краін, што ўдзельнічалі ў галасаванні.
Па 12 балаў (1-е месца) яму дасталася ад Ізраіля, Украіны і Расіі, па 10 (2-е месца) - ад Арменіі, Мальты і Малдовы, па 8 (3-е месца) - ад Грузіі і Латвіі, па 7 (4-е месца) - ад Літвы, Эстоніі, Польшчы і Македоніі, 6 балаў (5-е месца) - ад Кіпра, 5 (6-е месца) - ад Грэцыі, па 4 (7-е месца) - ад Босніі і Герцагавіны, Ісландыі і Венгрыі, 3 (8-е) - ад Чарнагорыі, па 2 (9-е месца) - ад Сербіі, Албаніі і Чэхіі, па 1 (10-е месца) - ад Партугаліі, Румыніі і Балгарыі.
Дзмітрый УЛАСАЎ, БелаПАН.
|