РУС ЕNG ПРАДУКТЫ ПАСЛУГІ ПАДПІСКА
На главную

Палітыка

Эканоміка

Фінансы

Грамадства

Культура

Спорт



Беларускі
тыдзень


Эканамічны
агляд


Ваенны агляд

Сацыялагічны
агляд


Маніторынг СМІ



Анонсы падзей

Афіша

Каляндар

Дасье

Пошук
 

Шукаць

Пашыраны
пошук


Навіны сайта

[02/01/2003]
Завершаны рэдызайн і рэканструкцыя сайта


RATING ALL.BY
 

13/05/2007 07:27

У паўфінале Дзмітрый Калдун заняў чацвёртае месца

Мінск, 13 мая. У адпаведнасці з рэгламентам пасля заканчэння фіналу "Еўрабачання-2007" арганізатары конкурсу апублікавалі падрабязнасці паўфінальнага галасавання.

Прадстаўнік Беларусі Дзмітрый Калдун заняў чацвёртае месца са 176 баламі. Першай была Марыя Шарыфавіч з Сербіі (298), другой - Магдзі Ружа з Венгрыі (224), трэцім - Кенан Догулу з Турцыі (197).

Пяты вынік паказала Латвія (168), шосты - Балгарыя (146), сёмы - Славенія (140), восьмы - Грузія (123), дзевяты - Македонія (97), дзесяты - Малдова (91). Усе гэтыя краіны выйшлі ў суботні фінал. Астатнія 18 паўфіналістаў выбылі з барацьбы.

У фінале Сербія таксама была першай (268); Венгрыя - дзевятай (128), Турцыя - чацвёртай (163), Беларусь - шостай (145), Латвія - 16-й (54), Балгарыя - пятай (157), Славенія - 15-й (66), Грузія - 12-й (97), Македонія - 14-й (73), Малдова - 10-й (109).

У паўфінале Д.Калдун атрымаў па 12 балаў ад пяці краін (Арменіі, Ізраіля, Малдовы, Расіі, Украіны), па 10 - ад трох (Кіпра, Латвіі, Літвы), 8 - ад ніводнай, па 7 - ад трох (Эстоніі, Грэцыі, Мальты), па 6 - ад дзвюх (Балгарыі, Ірландыі), па 5 - ад дзвюх (Чэхіі, Турцыі), па 4 - ад сямі (Албаніі, Македоніі, Грузіі, Ісландыі, Чарнагорыі, Польшчы, Сербіі), па 3 - ад трох (Нарвегіі, Румыніі, Швецыі), па 2 - ад дзвюх (Босніі і Герцагавіны, Венгрыі), па 1 - ад дзвюх (Даніі, Партугаліі). Ад 13 з 42 краін Д.Калдун ачкоў не атрымаў.

У фінале беларускаму выканаўцу не далі ачкоў 18 краін-удзельніц. На першым месцы (12 ачкоў) ён быў у трох дзяржавах - Расіі, Украіне і Ізраіле.

Дзмітрый УЛАСАЎ, БелаПАН.


 

   
© 2000-2007 БелаПАН. Усе правы абаронены. Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым вэб-сайце, прызначаная толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму рэпрадукаванню і/ці распаўсюджванню ў якой-небудзь форме, акрамя як з пісьмовага дазволу БелаПАН