Напярэдаднi. Анонсы падзей
РУС ЕNG ПРАДУКТЫ ПАСЛУГІ ПАДПІСКА
На главную

Палітыка

Эканоміка

Фінансы

Грамадства

Культура

Спорт



Беларускі
тыдзень


Эканамічны
агляд


Ваенны агляд

Сацыялагічны
агляд


Маніторынг СМІ



Анонсы падзей

Афіша

Каляндар

Дасье

Пошук
 

Шукаць

Пашыраны
пошук


Навіны сайта

[02/01/2003]
Завершаны рэдызайн і рэканструкцыя сайта


RATING ALL.BY
 

13/05/2007 17:45

Беларускую дэлегацыю на "Еўрабачанні-2007" у мінскім аэрапорце сустракалі з ваенным аркестрам і прыпеўкамі

Мінск, 13 мая. 13 мая беларуская дэлегацыя вярнулася ў Мінск з Хельсінкі, дзе мінулай ноччу прайшоў фінал конкурсу "Еўрабачанне-2007". Прыкладна ў 16.00 іх самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".

Дзмітрыя Калдуна і дэлегацыю, што яго суправаджала, супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі, сябры і прыхільнікі сустракалі пад гукі ваеннага аркестра і прыпеўкі прадстаўнікоў БРСМ.

Кіраўнік Нацыянальнага тэлевізійнага праекта "Еўрафэст" Аляксандр Ціхановіч сказаў, што вельмі задаволены вынікамі ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе, на якім Д.Калдун заняў шостае месца. Нагадаем, 21-гадовы беларус увайшоў у фінальную дзесятку з песняй "Work Your Magic" на верш Карэна Кавалерана і музыку Філіпа Кіркорава.

Начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі зазначыў, што выхад у фінальную дзесятку - заслуга тых, хто быў задзейнічаны ў праекце, у тым ліку Белтэлерадыёкампаніі і асабіста Ф.Кіркорава.

Брат беларускага канкурсанта Георгій Калдун заявіў, што вынікі цяперашняга ўдзелу ў "Еўрабачанні" - "сапраўдны прарыў" для Беларусі. Паводле яго слоў, гэта сведчыць, што калі не шкадаваць грошай і ўкладваць іх у таленавітага выканаўцу, можна дасягнуць сапраўднага поспеху. На заўвагу журналістаў аб тым, што фінансавае забеспячэнне выканаўцы ад Беларусі Анжалікі Агурбаш у 2005 годзе таксама было вельмі сур'езным, але пры гэтым яна нават не выйшла ў фінал, Г.Калдун зазначыў, што цяперашні ўдзельнік - "больш фарматны" для гэтага песеннага конкурсу.

А.Ціхановіч паведаміў, што Д.Калдун быў і застаецца артыстам продзюсерскага цэнтра Віктара Дробыша, бо звязаны з ім кантрактам, і будзе далей працаваць згодна з планам гэтага расійскага цэнтра.

Паводле слоў А.Ціхановіча, 14 мая ў 21.40 на Першым тэлеканале пройдзе ток-шоу з удзелам Д.Калдуна і іншых членаў беларускай дэлегацыі на "Еўрабачанні".

Ігар ШАЎЧУК, БелаПАН.


 

   
© 2000-2007 БелаПАН. Усе правы абаронены. Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым вэб-сайце, прызначаная толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму рэпрадукаванню і/ці распаўсюджванню ў якой-небудзь форме, акрамя як з пісьмовага дазволу БелаПАН