14/05/2007 22:55
Дзмітрый Калдун заявіў аб намеры "праз пару гадоў" зноў паехаць на "Еўрабачанне"
Мінск, 14 мая. Аб намеры "праз пару гадоў" зноў паехаць на "Еўрабачанне" заявіў беларускі выканаўца Дзмітрый Калдун 14 мая на ток-шоу, арганізаваным Белтэлерадыёкампаніяй па выніках яго выступлення ў Хельсінкі.
"Правільна сказаў Філіп Кіркораў: "Еўрабачанне" - гэта хвароба, - зазначыў Д.Калдун. - "Еўрабачаннем" ён ужо хварэе 12 гадоў , з моманту свайго выступлення".
Паводле слоў спевака, выходзячы на паўфінальнае выступленне ён адчуваў, што стаіць "на табурэтцы ў пятлі". "Другое выступленне я лічыў падарункам за тое, што перажыў у першым. Для сябе я лічу выступленне ў фінале найбольш удалым - я наогул не "парыўся", - заявіў Д.Калдун.
Выканаўца выказаў удзячнасць свайму прадзюсеру Ф.Кіркораву, які напісаў музыку да яго песні "Work Your Magic". "Я атрымаў такі майстар-клас, які не атрымаеш ні на адным конкурсе. Без яго было б не так ярка і маляўніча", - лічыць Д.Калдун.
На міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2007" у Хельсінкі спявак заняў чацвёртае месца ў паўфінале і шостае месца ў фінале. Дагэтуль прадстаўнікі Беларусі ў фінал конкурсу не выходзілі.
Дзмітрый УЛАСАЎ, БелаПАН.
|