|
31/05/2007 14:14
Андрэй Кунец і Дзмітрый Калдун праявілі на "Еўрабачанні" талент, выдатную прафесійную падрыхтоўку і байцоўскі характар, лічыць Аляксандр Лукашэнка
Мінск, 31 мая. Аляксандр Лукашэнка лічыць значнымі творчымі дасягненнямі выступленні Андрэя Кунца і Дзмітрыя Калдуна на конкурсах песні "Еўрабачанне". Пра гэта ён заявіў 31 мая падчас сустрэчы ў Мінску з навучэнцамі - пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі спецыяльных прэзідэнцкіх фондаў па сацыяльнай падтрымцы таленавітых навучэнцаў, студэнтаў, таленавітай моладзі, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.
"Беларускія канкурсанты праявілі не толькі талент, але і выдатную прафесійную падрыхтоўку і, самае галоўнае, - сапраўдны байцоўскі характар, - сказаў прэзідэнт. - Іх выступленні спадабаліся мільёнам людзей не толькі ў Беларусі, але ва ўсёй Еўропе".
Таццяна ДАРАШЧОНАК, БелаПАН.
|