РУС ЕNG ПРАДУКТЫ ПАСЛУГІ ПАДПІСКА
На главную

Палітыка

Эканоміка

Фінансы

Грамадства

Культура

Спорт



Беларускі
тыдзень


Эканамічны
агляд


Ваенны агляд

Сацыялагічны
агляд


Маніторынг СМІ



Анонсы падзей

Афіша

Каляндар

Дасье

Пошук
 

Шукаць

Пашыраны
пошук


Навіны сайта

[02/01/2003]
Завершаны рэдызайн і рэканструкцыя сайта


RATING ALL.BY
 

27/08/2007 14:47

У Мінску прайшла рэпетыцыя фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2007"

Мінск, 27 жніўня. 27 жніўня ў Маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску прайшла рэпетыцыя фіналу рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання" - нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2007".

Дзесяць фіналістаў конкурсу былі вызначаны прафесійным журы 8 чэрвеня гэтага года. У іх лік увайшлі: Юлія Азаронак (Мінск), Паліна Верас (Мінск), Раман Валазнёў (Мінск), Дзіяна Громава (Гомель), Кірыл Ермакоў (Мінск), Аляксей Жыгалковіч (Мінск), Мікіта Журовіч (г.п. Лельчыцы, Гомельская вобласць), Антон Зямлянік (Мазыр, Гомельская вобласць), Паліна Калафаці (Мінск), Серафіма Кузняцова (Віцебск).

Як паведаміла журналістам перад пачаткам рэпетыцыі выканаўчы прадзюсер Белтэлерадыёкампаніі Людміла Барадзіна, пасля таго як былі вызначаны фіналісты, усе яны прайшлі праслухоўванне на тэлебачанні. Абмяркоўваліся касцюмы канкурсантаў, аранжыроўкі і тэксты песень, пасля чаго яны атрымалі "заданне на лета" - прывесці конкурсны нумар "да выніковага рэзультату". Сённяшняя рэпетыцыя дазволіць вызначыць гатоўнасць канкурсантаў да фіналу, "унесці апошнія карэктывы і даць наказ на дарогу", зазначыла Л.Барадзіна.

Паводле яе слоў, на конкурс паступіла 43 заяўкі з розных рэгіёнаў Беларусі. "Выбіраць фіналістаў заўсёды цяжка, - сказала прадстаўнік тэлерадыёкампаніі. - На жаль, нашы дзеці слухаюць шмат музыкі не самай лепшай якасці. Часам сутыкаешся з тым, што сярод заявак шмат стандартных песень, якія паўтараюць тое, што ўжо было". Для "Еўрабачання" ж галоўнае - "выявіць арыгінальнае выкананне і песню, якая чым-небудзь адрозніваецца ад усіх астатніх, "лягла на слых", зазначыла Л.Барадзіна.

Яна паведаміла, што фінал конкурсу "Песня для Еўрабачання" адбудзецца 13 верасня на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску, а сам конкурс пройдзе 8 снежня ў Нідэрландах.

Арганізатарамі конкурсу "Песня для Еўрабачання" выступаюць Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і Міністэрства культуры Беларусі.

Таццяна ДАРАШЧОНАК, БелаПАН.


 

   
© 2000-2007 БелаПАН. Усе правы абаронены. Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым вэб-сайце, прызначаная толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму рэпрадукаванню і/ці распаўсюджванню ў якой-небудзь форме, акрамя як з пісьмовага дазволу БелаПАН