РУС ЕNG ПРАДУКТЫ ПАСЛУГІ ПАДПІСКА
На главную

Палітыка

Эканоміка

Фінансы

Грамадства

Культура

Спорт



Беларускі
тыдзень


Эканамічны
агляд


Ваенны агляд

Сацыялагічны
агляд


Маніторынг СМІ



Анонсы падзей

Афіша

Каляндар

Дасье

Пошук
 

Шукаць

Пашыраны
пошук


Навіны сайта

[02/01/2003]
Завершаны рэдызайн і рэканструкцыя сайта


RATING ALL.BY
 

27/08/2007 15:33

Фінал нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2007" пройдзе ў прамым эфіры

Мінск, 27 жніўня. Фінал нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2007" пройдзе ў прамым эфіры. Фінальны канцэрт запланаваны на 13 верасня, ён адбудзецца на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску, паведаміла журналістам выканаўчы прадзюсер Белтэлерадыёкампаніі Людміла Барадзіна на рэпетыцыі фіналу конкурсу ў Маладзёжным тэатры эстрады 27 жніўня ў Мінску.

Паводле яе слоў, рашэнне правесці конкурс у прамым эфіры было прынята для таго, каб падрыхтаваць дзіця, якое паездзе на "Еўрабачанне-2007", да вялікай залы і аўдыторыі гледачоў. Па выніках тэлефоннага галасавання тэлегледачоў і галасавання прафесійнага журы будзе вызначана песня-пераможца, якая прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2007" 8 снежня ў Нідэрландах. Л.Барадзіна паведаміла, што, магчыма, падчас фіналу конкурсу будзе арганізавана галасаванне абласцей Беларусі па прынцыпе галасавання краін на "Еўрабачанні".

27 жніўня перад пачаткам рэпетыцыі прайшло лёсаванне ўдзельнікаў конкурсу. Па яго выніках вызначылася чарговасць, згодна з якой фіналісты будуць выходзіць на сцэну ў Віцебску. Так, першай выступіць Дзіяна Громава (Гомель), другім - Раман Валазнёў (Мінск), трэцім - Кірыл Ермакоў (Мінск), чацвёртай - Паліна Калафаці (Мінск), пятай - Серафіма Кузняцова (Віцебск), шостым - Аляксей Жыгалковіч (Мінск), сёмым - Мікіта Журовіч (г.п. Лельчыцы, Гомельская вобласць), восьмай - Паліна Верас (Мінск), дзевятым - Антон Зямлянік (Мазыр, Гомельская вобласць), дзесятай - Юлія Азаронак (Мінск). Нагадаем, дзесяць фіналістаў конкурсу былі выбраны прафесійным журы 8 чэрвеня гэтага года, усяго было пададзена 43 заяўкі.

Журы конкурсу традыцыйна ўзначаліць народны артыст Беларусі Васіль Раінчык. У складзе журы - заслужаныя артысткі Беларусі Іна Афанасьева і Ірына Дарафеева, намеснік міністра адукацыі Таццяна Кавалёва, прадстаўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ірына Дрыга, кансультант Міністэрства культуры Таццяна Прахамовіч, дырэктар дырэкцыі забаўляльных і музычных праграм Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Шпітальнікаў, выканаўчы прадзюсер Белтэлерадыёкампаніі Людміла Барадзіна, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна Святлана Стацэнка.

Таццяна ДАРАШЧОНАК, БелаПАН.


 

   
© 2000-2007 БелаПАН. Усе правы абаронены. Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым вэб-сайце, прызначаная толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму рэпрадукаванню і/ці распаўсюджванню ў якой-небудзь форме, акрамя як з пісьмовага дазволу БелаПАН