CEE-BusinessLine
Навіны новай Еўропы
Праект "CEE-BusinessLine" - "Стужка эканамічных навін з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы" - стаў вынікам сумесных намаганняў цэлага шэрагу інфармацыйных агенцтваў рэгіёну.
Праграма была распрацавана для таго, каб забяспечыць прафесіяналаў у сферы бізнесу і фінансаў якаснай і дакладнай інфармацыяй аб падзеях у краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Навіны ў рэжыме рэальнага часу трапляюць на стужку па буднях на англійскай мове (30-40 навін штодня). Удзельнікі праекта накіроўваюць свае матэрыялы ў цэнтральную рэдакцыю; такім чынам дасягаецца адзіны стандарт напісання і падачы навінаў. З іншага боку, кожны з партнёраў асвятляе падзеі ў сваёй роднай краіне, што дазваляе пазбегнуць павярхоўнага падыходу і дылетанцтва пры асвятленні сітуацыі на розных рынках. Прыярытэт аддадзены важнасці эканамічнай інфармацыі; ад удзельнікаў патрабуецца, перш за ўсё, клапаціцца аб якасці артыкулаў, і толькі пасля - аб іх колькасці. "Стужка эканамічных навін" дае, такім чынам, як агульную карціну эканамічнага развіцця ў рэгіёне, гэтак і магчымасць больш глыбокага аналізу розных эканамічных працэсаў.
"Стужка" складаецца з найважнейшых навін, даведачнай і статыстычнай інфармацыі, дадатковых матэрыялаў, прадастаўленых агенцтвамі-ўдзельнікамі на тэмы эканомікі, фінансаў, энергетыкі, сувязі і камунікацый, сельскай гаспадаркі і г.д. Сістэма пошуку дазваляе аператыўна карыстацца архівам навін, назапашаных з кастрычніка 2001 года.
У Беларусі інтарэсы ўдзельнікаў праекта прадстаўляе кампанія БелаПАН, экслюзіўны пастаўшчык інфармацыі на "Стужку эканамічных навін з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы"
АГЕНЦТВЫ-ЎДЗЕЛЬНІКІ
Беларусь - БелаПАН (Беларуская інфармацыйная кампанія)
Боснія і Герцагавіна - ONASA (Nezavizna Novinska Agencija)
Венгрыя - MTIeco (Magyar Tavirati Iroda Eco News)
Латвія - BNS (Baltic News Services)
Літва - BNS (Baltic News Services)
Польша - Puls Biznesu
Сербія і Чарнагорыя - BETA (Novinska Agencija)
Славакія - SITA (Slovenska Tlacova Agentura)
Славенія - STA (Slovenska Tiscovna Agencija)
Харватыя - HINA (Hrvatska izvjestajna novinska agencija)
Чэхія - CIA (Ceska Informacni Agentura)
Эстонія - BNS (Baltic News Services)
|